Карэйская кампанія LG Electronics падарыла музею тэхналагічную навінку — тэлевізар, які будзе дасканала паказваць наведвальнікам музею тыя дэталі, якія чалавеку цяжка разглядзець на рэальнай карціне. На прэзентацыі выступіў пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо і кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі LG у Беларусі Санг-Вук Хан. 

Нацыянальны Мастацкі музей, у сваю чаргу, прадставіў гледачам вядомы шэдэўр Івана Хруцкага «Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай», дэталі якога і разглядалі на новым тэлевізары госці мерапрыемства.

Дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў выступіў з падзякай Рэспубліцы Карэя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?