Адказваючы на пытанне аднаго з журналістаў, прэзідэнт Расіі нагадаў вядомую фразу пра тое, што той, хто не хоча карміць сваю армію, будзе карміць чужую, піша РБК.
«Гэта зусім старая, ёсць і больш сучасныя жарты. Я часам распавядаю вам усякія жарты, магу расказаць чарговы. Ён таксама з барадой, але ўсё-такі больш сучасны, — развіў тэму Пуцін. —
Былы афіцэр сына пытаецца: «Сынок, вось тут у мяне корцік быў, ты не бачыў корціка?» Той кажа: «Тата, не сварыся, я яго памяняў у хлопчыка з суседняга двара на гадзіннік». Бацька кажа: «Пакажы». Паглядзеў: «Гадзіннік добры. Малайчына. Але вось заўтра прыйдуць да нас бандыты і рабаўнікі. Мяне заб'юць, маму заб'юць, сястру тваю старэйшую згвалцяць, а ты выйдзеш і скажаш: «Добры вечар, маскоўскі час 12 гадзін 30 хвілін».
Скончыўшы расказ, Пуцін дадаў: «Мы ж з вамі не хочам такога развіцця падзей, так што мы будзем надаваць патрэбную ўвагу развіццю арміі і флоту, не ўцягваючыся ў гонку ўзбраенняў і не руйнуючы бюджэт».
***