Квадратны касцёл плошчай 125 кв. метраў стаў сучаснай інтэрпрэтацыяй найстаражытнай гатычнай царквы Японіі — каталіцкай базілікі 26 японскіх пакутнікаў у Нагасакі.

Сучасны будынак, у адрозненне ад будынка XIX стагоддзя, узведзены ў асноўным са шкла і сталі. Сяміметровыя вокны дазваляюць вернікам атрымліваць асалоду ад пышнага пейзажу і адчуваць яднанне з морам і гарамі, адзначае Inhabitat.

Галоўнай асаблівасцю новага храма з'яўляецца дрэвападобная драўляная інсталяцыя, зробленая з кедра. 

Базіліка ў гонар 26 японскіх пакутнікаў была пабудаваная ў Нагасакі дзякуючы намаганням двух французскіх святароў ў 1863 годзе ў гонар 9 еўрапейскіх святароў і 17 японскіх хрысціян, укрыжаваных ў 1597 годзе па загадзе японскага вайсковага дзеяча Тоётомі Хідэёсі. Пасля асвячэння храма да святароў прыйшлі жыхары суседніх вёсак — нашчадкі японскіх хрысціян, якія хаваліся пасля Сімабарскага паўстання 1630-х гадоў. Неўзабаве з падполля выйшлі дзясяткі тысяч японскіх каталікоў. Гэтую падзею папа Пій IX назваў «цудам Усходу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?