Walt Disney заявіла, што купляе кампанію медыямагната Руперта Мэрдака 21st Century Fox за 52,4 млрд даляраў, піша Бі-бі-сі

Па ўмовах угоды Disney таксама атрымлівае актывы, якія належаць Fox: 39% спадарожнікавага канала Sky і кінастудыю 20th Century Fox.

З пакінутых актываў, куды ўваходзяць спартыўны канал і канал навінаў, будзе створана новая кампанія.

Угода спыніць паўвекавое пашырэнне бізнэсу 86-гадовага медыямагната Руперта Мэрдака.

У 21 год ён атрымаў у спадчыну ад бацькі аўстралійскую газету, стварыўшы пасля гэтага найбуйнейшую ў свеце медыяімперыю.

Цяпер Мэрдак ад скупкі актываў пераходзіць да продажу. Гэта нечаканы крок, бо меркавалася, што бізнэсмэн перадасць іх сваім сынам, Джэймсу і Лаклану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0