14.12.2017 / 16:49

Альфа-Банк, Суседзі і Mastercard запусцілі карту «СуперКупілка»: і плаціш, і атрымліваеш зніжкі 6

Даўно мінулі часы, калі бонусныя карткі былі навіной. Цяпер ад іх раздзімаецца партманэ, і ты тармозіш чаргу на касе, шукаючы патрэбную. Хоць, канечне, працэнты зніжак за набытыя тавары атрымліваць прыемна. Ды і праблему набітага карткамі кашалька, падобна, можна вырашыць.

Як вам ідэя мець бонусную і плацежную картку «ў адным флаконе»? Беларускi Альфа-Банк і сетка магазінаў «Суседзі» запусцiлi праграму лаяльнасці, у межах якой беларусам стала даступная карта «СуперКупілка». Яе ўласнікі змогуць вяртаць да 4% выдаткаванай сумы на тавары ці прадукты бонусамі.

«СуперКупілка» — гэта дзейная дэбетавая банкаўская карта аплатнай сістэмы Mastercard з падтрымкай бескантактавай тэхналогіі PayPass. Картай адначасова можна рабіць любыя плацяжы па ўсім свеце i па ўсiм свеце збіраць бонусы пры разліках за пакупкі ў крамах.

Умовы «СуперКупілкi» дазваляюць «зарабляць» бонусы пры любой суме куплі. Пра якія ж працэнты ідзе гаворка?

За разлікі ў крамах сеткі «Суседзі» на бонусны рахунак трымальніка карты у сiстэме праграмы лаяльнасцi сеткi магазiнаў «Суседзі» будзе налічана 4% бонусаў ад сумы чэка. Аплата ў іншых крамах у Беларусі ці за мяжой дасць магчымасць вярнуць на рахунак бонус у памеры 1%.

Назапашанымі бонусамі можна разлічвацца за пакупкі ў крамах «Суседзі» па сумленным курсе 1 бонус = 1 рубель. Да прыкладу, 4 балы атрымае ўладальнік карты за куплю тавараў у «Суседзях» на суму 100 беларускіх рублёў. Балы залічваюцца на бонусны рахунак у сістэме сеткі магазiнаў «Суседзі» і могуць быць выкарыстаны пры аплаце ў наступны раз.

Каб разлічвацца баламі, ніякіх дадатковых дзеянняў не патрабуецца. Дастаткова проста паказаць карту «СуперКупілка» і аплаціць ёю тавары на касе крамы.

«Паводле статыстыкі беларусы трацяць на прадукты большую частку свайго прыбытку, таму мы спадзяемся, што карта, якая вяртае бонусы за пакупкі, будзе запатрабаваная і цікавая.

Гэта, па сутнасці, тая самая зніжка ў 4% на ўсе закупы ў «Суседзях», што асабліва актуальна напярэдадні святаў.

Новая карта падкрэслівае канкурэнтную перавагу лінейкі прадуктаў Альфа-Банка, у якой кожны інструмент адпавядае патрэбам чалавека ў любы момант яго жыцця», — адзначыла Таццяна Самойленка, намесніца старшыні праўлення Альфа-Банка.

Варта адзначыць і тое, што выпуск і папаўненне «СуперКупілкі» — бясплатныя, а за абслугоўванне карты таксама плаціць не трэба, калі, сума аперацый па ёй перавышае 300 беларускіх рублёў у месяц.

Замовіць карту «СуперКупілка» можна ва ўсіх аддзяленнях Альфа-Банка або на спецыяльнай старонцы сайта alfabank.by.

ЗАТ «Альфа Банк» УНП 101541947.

1
Svr / Адказаць
15.12.2017 / 08:49
Больше 300 руб. в месяц в Соседях, наверно, далеко не каждый может купить продуктов. А если меньше, то нужно платить за обслуживание карты. Не совсем выгодно...
1
Роберт / Адказаць
15.12.2017 / 09:36
Пользуюсь другой картой с бонусами, в названии сладкий продукт. Вывожу рублей 20-25 в месяц. Обслуживание 20 руб в год
3
Guinness / Адказаць
15.12.2017 / 09:46
Першае пытанне, якое стаўлю сам сабе калі бачу рэкламу банкаўскіх прадуктаў:
Ці ёсць сярод бенефіцыяраў і акцыянераў банка грамадзяне краіны малаверагоднага саюзніка?
Другое пытанне:
Ці гатовы я спансіраваць гэтых грамадзян?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру