Сацсетка пашырыла функцыю выдалення паведамленняў у чатах, дазволіўшы сціраць іх для ўсіх удзельнікаў гутаркі, а не толькі для сябе, як гэта было раней.
Каб выдаліць паведамленне для ўсіх удзельнікаў чата, трэба выдзяліць яго, націснуць на малюнак выдалення («сметніцу») і выбраць пункт «Выдаліць для ўсіх». Пасланне знікне з гутаркі беззваротна.
Падобная функцыя маецца ў шмат якіх месенджарах. Яе асаблівасць ва «УКантакце» ў тым, што працуе яна толькі на працягу 24 гадзін з моманту адпраўлення паведамлення.
Пакуль магчымасць сціраць паведамленні з чатаў даступная толькі ў вэб-версіі сацыяльнае сеткі.