У чацвер саміт Еўрасавета (ЕС) прыняў рашэнне аб падаўжэнні эканамічных санкцый у дачыненні да Расіі, тэрмін дзеяння якіх павінен быў скончыцца ў канцы студзеня наступнага года. Пра гэта абвясціў старшыня ЕС Дональд Туск у сваім Твітэр-акаўнце.

«ЕЗ аднагалосна выступае за падаўжэнне эканамічных санкцый супраць РФ», — напісаў ён.

Саміт «канстатаваў адсутнасць прагрэсу па мінскіх пагадненнях». Цяпер жа гэтае рашэнне павінна быць фармальна ўхвалена Саветам ЕС, пасяджэнне якога мае адбыцца на наступным тыдні.

Санкцыі супраць Расеі падоўжаць яшчэ на паўгода ў нязменным выглядзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?