Сумесны музычны праект Беларускай чыгункі і Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Беларусі Віктара Бабарыкіна праводзіцца на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ўпершыню і прымеркаваны да 155-годдзя Беларускай чыгункі, паведамляе rw.by.

Цягам гадзіны з 12.40 да 13.40 у зале чакання на трэцім паверсе вакзала пасажыры, госці і жыхары сталіцы адправяцца ў музычнае падарожжа з удзелам таленавітых музыкаў Прэзідэнцкага аркестра, дзе будуць гучаць сусветныя хіты і нацыянальныя мелодыі розных краін.

Выступленне калектыву праходзіць у год яго 15-годдзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0