За 11 месяцаў гэтага года валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас проці аналагічнага перыяду 2016-га на 2,2%. Ён склаў 97,3 млрд рублёў, паведамляе Белстат. Гэта азначае, што рост гаспадаркі паскорыўся. Па выніках 10 месяцаў тэмп прыросту складаў 2%.

Моцна вырасла прамысловая вытворчасць — на 6,3%, да 83,5 млрд рублёў. Прадукцыйнасць працы за гэты перыяд вырасла на 3,4%.

Аб'ём сельгасвытворчасці ў студзені—лістападзе павялічыўся на 4,1%, да 17,3 млрд рублёў.

Інвестыцыі ў асноўны капітал выраслі на 3,6% да 17,3 млрд рублёў, хоць увод у эксплуатацыю жылля знізіўся на 13% да 3,335 млн кв м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0