15.12.2017 / 11:31

Спецыялісты распавялі, чаму нельга працаваць у вольны час 4

Людзі, якія змешваюць працу і адпачынак, часцей пакутуюць на знясіленне. Акрамя таго, у іх зніжаны ўзровень дабрабыту. Гэта паказала новае даследаванне, праведзенае псіхолагамі з Універсітэта Цюрыха. У ім прынялі ўдзел каля 2000 мужчын і жанчын (сярэдні ўзрост — 42 гады), піша The Daily Mail.

Удзельнікі працавалі ў розных сферах. 7 з кожных 10 былі жанатыя. 50% працавалі 40 гадзін у тыдзень або больш. Добраахвотнікі адказалі на шэраг пытанняў аб мяжы паміж працай і асабістым жыццём. Да прыкладу, удзельнікі распавялі, ці часта яны працавалі дома, у выходныя і думалі пра працу ў час адпачынку. Таксама навукоўцы ацанілі ўзровень дабрабыту добраахвотнікаў.

Даследнікі выявілі: удзельнікі, у якіх адсутнічала выразная мяжа паміж працай і адпачынкам, часцей сутыкаліся з высільваннем і зніжэннем ўзроўню дабрабыту. Яны радзей ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія дапамагаюць расслабіцца і адпачыць ад працы. Па словах спецыялістаў, з-за гэтага павышаюцца ўзроўні стрэсу і трывогі.

0
удзельнікі, у якіх адсутнічала выразная мяжа паміж пр / Адказаць
15.12.2017 / 13:03
Гэта пра лукашэнку?
1
Мiкалай / Адказаць
15.12.2017 / 19:46
Чалавеку, якi ўвесь час працуе, некалi арабляць грошы.
0
мінак / Адказаць
16.12.2017 / 04:31
тыповы прыклад, калі блытаюць прычыну і вынік. Быццам, калі ты больш працуеш - падае ўзровень дабрабыту... А можа наадварот? Калі ў цябе меншы ўзровень дабрабыту, чым, скажам, у багацейшага суседа, ці суседа, у якога бацькі не алькаголікі і ўжо стварылі дабрабыт - ты мусіш больш працаваць, чым той сусед, каб проста дасягнуць ягонага ўзроўню.
А нейкі пр... дасьледчык пасья ўсё зблытвае
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру