15.12.2017 / 12:17

Архітэктар за год абышоў усе 700 вуліц Мінска і збіраецца надрукаваць плакат-калаж на аснове фотаздымкаў з шыльдамі 6

Год таму Глеб Сініцкі кінуў сабе выклік і вырашыў наведаць усе вуліцы роднага Мінска (без завулкаў і праспектаў). У выніку ён стрымаў слова і прайшоўся больш чым па 700 вуліцах.

Глеб Сініцкі.

Шыльды з назвамі ён фатаграфаў і кожны дзень выкладаў іх у інстаграм, суправаджаючы гістарычнай даведкай: калі гэта вуліца з’явілася ў горадзе, у гонар каго называецца і гэтак далей.

Нягледзячы на тое, што хлопец нарадзіўся і вырас у Мінску, толькі дзякуючы такім падрабязным прагулкам ён змог пазнаёміцца з горадам шчыльна. Шмат што здзівіла: напрыклад, асаблівая атмасфера Брэст-Літоўскай вуліцы ў цэнтры, што замкнёная чыгункай і другім транспартным кальцом, і тое, што прыватны сектар нечакана выяўляецца там, дзе, здавалася б, яго ўжо даўно не можа быць.

На некаторых вуліцах, напрыклад на Заборскага, таблічак няма зусім, Глеб збіраецца напісаць ліст у гарвыканкам, каб яны выправілі гэтую сітуацыю. Асобны «фэйспалм» — назвы вуліц, напісаныя з памылкамі: напрыклад, «Васельковая» ці чатыры варыянты напісання Козыраўскай у адным месцы.

Сярод сваіх любімых і незвычайных шыльд Глеб адзначае крэатыўныя подпісы Палярнай, з мішкамі і айсбергамі, і старыя варыянты Фаніпальскай.

Цяпер яму застаецца наведаць усяго некалькі кропак на сталічнай мапе (так, у раёне Цны праклалі некалькі новых вуліц, а яшчэ Глеб пакуль не паспеў прагуляцца па Янкі Купалы) — і можна будзе выдаваць плакат. «Я хачу сабраць усе фотаздымкі шыльдаў, з дапамогай знаёмага дызайнера прыгожа звярстаць іх разам і надрукаваць на плакаце А0. Пасля буду прэзентаваць гэта ўсім ахвотным. Чыноўнікам абавязкова падару, бо складваецца ўражанне, што яны слаба знаёмыя з геаграфіяй горада», — дзеліцца планамі Глеб.

Кацярына Карпіцкая

1
эксперт / Адказаць
15.12.2017 / 14:40
ежи гедройц родился в минске в 1906 году.
в париже помимо журнала культура и участия в других культурных проектах руководил научным изданием посвящённым истории региона включая беларусь.
АКТИВИРУЯ и ПРОДВИГАЯ тем процесс понимания места и значение нашего региона и для нас нашей страны в европе и для европы.
его наследие доступно и востребовано.
это - главное в понимании названия МИНСКОЙ улицы в его честь.


0
Ліцьвін / Адказаць
15.12.2017 / 16:51
Во і праграмістаў ё)) выдатна
0
Максім / Адказаць
15.12.2017 / 17:48
эксперт, дзякуй за інфармацыю, раней не ведаў гэтых дэталяў. Дарэчы, у Брылевічах шмат вуліц названа ў гонар нашых культурных дзеячаў: Напалеона Орды, Яна Чачота, Сцяпана Некрашэвіча. Яшчэ ёсць вуліца Мікалоюса Чурлёніса, але яго сувязь з нашай культурнай прасторай, здаецца, не такая заўважная.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру