16 снежня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў. Воблачна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу і раніцай панізіцца да -3.. +3°С, у другой палове дня павысіцца да 0.. +6°С.

17-18 снежня надвор'е будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Чакаецца: воблачна з праясненнямі.

17 снежня ў асобных раёнах кароткачасовы снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..- 5°С, максімальная днём -3.. + 2°С.

18 снежня ў асобных раёнах краіны чакаецца кароткачасовы снег. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2..- 7°С, максімальная днём -5.. + 1°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0