Краіны ЕС не змаглі дамовіцца пра квоты на рассяленне мігрантаў. Як заявіла пасля перамоваў канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, для вырашэння гэтага пытання яшчэ трэба будзе «шмат працы», піша Радыё Свабода.

Паводле звестак Еўракамісіі, з 160 тысяч мігрантаў, якія прыбылі ў Італію і Грэцыю з 2015 года, паміж краінамі ЕС удалося размеркаваць 32 тысячы. У мінулым годзе еўрапейскія памежнікі зафіксавалі амаль два мільёны выпадкаў нелегальнага перасячэння знешніх межаў ЕС.

Першы дзень саміта ЕС завяршыўся без выніковай заявы. Афіцыйныя вынікі дыскусіі па міграцыі падвядуць на прэс-канферэнцыі ў пятніцу. У другі дзень саміта лідары краін ЕС будуць абмяркоўваць будучыню еўразоны і вынікі перамоваў па брэксіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0