Грамадства5252

Мінінфарм заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі»

Міністэрства інфармацыі прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да сайта «Беларускі партызан».

«У рамках ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб СМІ Міністэрствам інфармацыі на падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 511 Закона «Аб сродках масавай інфармацыі» прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйнага рэсурсу belaruspartisan.org.

Гэтае рашэнне прынята па выніках маніторынгу рэсурсу, які выявіў сістэматычнае парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі.

На ўказаным інфармацыйным рэсурсе, размешчаным за межамі нацыянальнага сегмента інтэрнэту, рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх змяшчаецца забароненая інфармацыя», — паведамляецца на сайце Міністэрства інфармацыі. 

Асноўныя інтэрнэт-правайдары ўжо заблакавалі сайт.

Напрыклад, кліентам «Белтэлекама» адлюстроўваецца паведамленне пра тое, што «рэсурс заблакаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі».

Не могуць адкрыць сайт і карыстальнікі мабільных аператараў — МТС, «Велкома» і «Лайфа».

Пры гэтым з-за мяжы ці з дапамагой ананімазайраў сайт адкрываецца без праблем.

«Беларускі партызан» уваходзіў у дзясятку самых папулярных інфармацыйных рэсурсаў краіны. Быў заснаваны Паўлам Шараметам. Пасля яго гібелі ў 2016-м новыя рэдактары сайта не раскрывалі сваіх імёнаў.

Сайт быў зарэгістраваны ў даменнай зоне *.org, і беларускія ўлады ніяк не маглі яго кантраляваць.

Святлана Калінкіна: «Беларускі партызан» папярэджанняў не атрымліваў»

Каментары52

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Аліеў абняліся пасля сустрэчы на саміце ў Душанбэ6

Яшчэ адзін банк знізіў стаўкі па крэдытах на новабудоўлі1

«Людзей прымушалі думаць, што нічога ніколі не зменіцца». Хто такі антыкамуніст Ласла Краснагаркаі, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры?9

У сталічным гіпермаркеце паставілі разумныя вагі са штучным інтэлектам. Як працуе тэхналогія?9

Ветэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў за палітыку, у тым ліку за здраду дзяржаве7

Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню29

Намібія стала сусветным лідарам па колькасці жанчын на топ-пазіцыях — прэзідэнтка, віцэ-прэзідэнтка і спікерка. Але ёсць нюансы8

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому24

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:011

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін28

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць