Сабака трапіў у браканьерскае сіло, пастаўленае на зайца ў лесе ля вёскі Стаі Барысаўскага раёна, паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету. Спрабуючы вырвацца, дварняк усё мацней зацягваў сталёвы дрот вакол шыі. Яго брэх пачулі дзяржінспектары, якія праводзілі рэйд у гэтых месцах. Выявіўшы «палоннага», яны спачатку супакоілі жывёлу, а затым вызвалілі ад пут.

Траўмавацца сабака, на шчасце, не паспеў і, атрымаўшы свабоду, пабег у бок дачнага пасёлка. Месца, дзе было пастаўленае сіло, інспектары паставілі на кантроль. Паляванне з дапамогай такіх варварскіх метадаў (нават без прычынення шкоды) пагражае буйным штрафам у памеры больш за тысячу рублёў, нагадваюць у ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0