Mike Segar MS / JDP / Reuters

Mike Segar MS / JDP / Reuters

Оксфардскі слоўнік абвясціў youthquake словам года. Гэты тэрмін азначае культурныя, палітычныя ці сацыяльныя змены, выкліканыя ўплывам маладога пакалення, гаворыцца на сайце выдавецтва Oxford University Press.

Адзначаецца, што youthquake было абрана словам года, так як у 2017-м яго выкарыстоўвалі ў пяць разоў часцей у параўнанні з 2016-м. Упершыню слова было выкарыстана ў 1965 годзе галоўным рэдактарам Vogue Дыянай Урыланд.

Таксама на званне слова года прэтэндавалі Antifa (антыфашысцкі рух), Broflake (кансерватар, можа абражаць сучасныя погляды на жыццё), Gorpcore (стыль, які ўключае ў сябе спецадзенне для актыўнага адпачынку), Kompromat, Newsjacking (сітуацыйны маркетынг), White fragility (дыскамфорт, які адчувае белы чалавек, пры сутыкненні з навінамі аб сацыяльнай няроўнасці), і мем Milkshake Duck (феномен, калі паважаны чалавек губляе свае прывілеі з-за негатыўнай сітуацыі, якую ён перажыў у мінулым).

У 2016-м словам года стала «постпраўда».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0