15.12.2017 / 13:58

Расійскаму міністру Улюкаеву далі восем гадоў калоніі строгага рэжыму 17

ria.ru

Былому кіраўніку Міністэрства эканамічнага развіцця (МЭР) Аляксею Улюкаевe прызначана пакаранне ў выглядзе васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Прысуд быў вынесены ў Замаскварэцкім судзе Масквы.

Пасля абвяшчэння прысуду канваіры надзелі на яго кайданкі і завялі ў клетку. Да гэтага часу былы міністр знаходзіўся пад хатнім арыштам.

Яму таксама прызначылі дадатковае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры больш за 130 млн расійскіх рублёў (2 млн 200 тыс. даляраў).

Асуджанаму пасля вызвалення нельга будзе займаць дзяржпасаду на працягу васьмі гадоў.

Абвінавачванне прасіла для Улюкаева 10 гадоў калоніі строгага рэжыму. Былога міністра вінавацілі ў атрыманні хабару ад кіраўніка «Роснефці» памерам 2 мільёны даляраў.

Улюкаеў: Толькі апынуўшыся ў турме, разумееш, як цяжка жыве народ. Даруйце мне, людзі!

12
Дима / Адказаць
15.12.2017 / 14:20
Пусть посидит, подумает....
0
калькулятар / Адказаць
15.12.2017 / 14:29
штосьці ў вас з матэматыкай не то: 130 млн расійскіх рублёў гэта далёка не 2 тыс. 200 даляраў
0
Мент паганы / Адказаць
15.12.2017 / 14:44
Панства, 130 000 000 RUR гэта не 2200 USD. Недзе тры 0 згубiлi.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру