Міністэрства замежных спраў не вядзе перамовы аб магчымай экстрадыцыі экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў пятніцу намеснік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар, піша Украінкая праўда.

«МЗС не вядзе (перамоваў). Дакладна. Грузія ў маёй кампетэнцыі, але ніякіх кантактаў па лініі МЗС не было», - заявіў ён.

Боднар патлумачыў, што запыты такога роду праходзяць па лініі Міністэрства юстыцыі ў Генеральную пракуратуру. «МЗС не прысутнічае ў гэтым працэсе», — дадаў дыпламат.

Раней грузінскі тэлеканал «Руставі 2» паведаміў, што кіраўнік Службы дзяржаўнай бяспекі Грузіі вядзе ў Беларусі сакрэтныя перамовы з украінскім бокам аб выдачы Саакашвілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0