Црвена Звезда» прапануе 2,5 мільёна еўра за дуэт гульцоў барысаўскага БАТЭ: абаронцу Неманью Мілунавіча і хаўбека Мірка Іваніча, піша Tribuna.com.

У той жа час адзначаецца, што барысаўчане хочуць атрымаць 2 мільёны толькі за Іваніча. Аднак, на думку крыніцы, бакі, у выніку, могуць прыйсці да пагаднення, бо ў паўабаронцы застаўся па кантракце адзін год.

Раней паведамлялася, што Іваніч і Мілунавіч могуць перабрацца ў сербскі клуб ўжо ў студзені.

Мірка Іваніч прыйшоў у барысаўскі клуб з «Вайводзіны», а Мілунавіч з «Младасці»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0