Улады Назарэта адмянілі калядныя святкаванні ў горадзе ў знак пратэсту супраць рашэння ЗША перанесці пасольства ў Іерусалім. Паводле легенды, менавіта ў Назарэце прайшлі дзяцінства і юнацтва Ісуса Хрыста, а сам горад лічыцца трэцім па значнасці горадам пасля Іерусаліма і Віфлеема
Мэр Назарэта Алі Салам пастанавіў адмовіцца ад святочнага фестывалю і вялікага каляднага кірмашу, папулярнага ў турыстаў. Паводле яго слоў, рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сапсавала радасць свята. У цяперашні час большасць жыхароў Назарэта — мусульмане. Толькі каля траціны насельніцтва горада вызнаюць хрысціянства. Тым не менш гэта самы хрысціянскі горад на тэрыторыі Ізраіля