15.12.2017 / 17:50

Google назвала самыя папулярныя па запытах дэвайсы 2017 года — ФОТА і цэны ў Беларусі 2

Кампанія Google апублікавала вынікі года, якія ўяўляюць сабою спісы самых папулярных запытаў па ўсім свеце. Вось, якія тэхнічныя прылады шукалі людзі ў гэтым годзе (у дужках прыведзены іх мінімальны кошт у Беларусі).

5. Xbox One X (1199 BYN)

Па словах распрацоўшчыкаў, якія неаднаразова пацверджваліся на практыцы, Xbox One X — самая магутная гульнявая прыстаўка ў свеце. 

Галоўны канкурэнт гэтай кансолі, Sony PlayStation 4 Pro, каштуе нашмат танней — ад 799 новых беларускіх рублёў.

4. Samsung Galaxy S8 (1250 BYN)

Галоўны канкурэнт Apple, кампанія Samsung, у пачатку года выпусціла свой чарговы флагманскі смартфон, які адразу стаў вельмі папулярным і ў Беларусі. Дзякуючы ўнікальнаму крыху загнутаму па баках экрану, які мае яшчэ і выдатную якасць выявы, прылада выйшла ў топ самых прадаваных смартфонаў прэміум-сегмента, значна пацясніўшы iPhone. 

3. Nintendo Switch (680 BYN)

Гэта гібрыдная гульнявая прыстаўка, распрацаваная кампаніяй Nintendо як хатняя кансоль. Асноўны блок устаўлены ў док-станцыю для падлучэння да тэлевізара, але можа быць прыбраны з док-станцыі і выкарыстаны аналагічна планшэтным камп'ютарам праз сэнсарны дысплей. Асноўны блок таксама можа быць ўсталяваны ў аўтаномным настольным рэжыме, дзякуючы якому можа гуляць некалькі чалавек адначасова.

2. iPhone X (2720 BYN)

Найбольш дарагі дэвайс з рэйтынгу быў прадстаўлены кампаніяй Apple у верасні 2017 года. Продажы ў Беларусі пачаліся толькі ў снежні. Рымская лічба «X» ў назве прылады паказвае на дзесяцігоддзе лінейкі iPhone. Па словах прадстаўнікоў Apple, гэта найлепшы смартфон, створаны кампаніяй за ўсю сваю гісторыю. 

Смартфон мае тры асноўныя новаўвядзенні: «бязрамачны» экран, OLED-дысплэй і сістэму FaceID, якая прыйшла на змену сістэме разблакавання па адбітку пальца. 

1. iPhone 8 (1638 BYN)

Гэты смартфон быў прадстаўлены адначасова з iPhone X у якасці ўдасканаленай версіі папярэдняга флагмана кампаніі Apple — iPhone 7. Ягонай асаблівасцю стала шкляная задняя панэль, дзякуючы якой смартфон можна зараджаць на станцыі бесправадное зарадкі. Негледзячы на адсутнасць значных адрозненняў ад папярэдняй версіі смартфона і насуперак усім прагнозам, iPhone 8 сталі аднымі з самых прадаваных у свеце мабільных тэлефонаў за 2017 год.

Ілья Параскевіч

0
Макс Дизайнер / Адказаць
16.12.2017 / 11:56
Switch - просто бомба. Смотрел обзор игр на эту приставку - высший класс. Но борщеваркам снится Барселона, и не да игрушек за 400 гринов каких-то. Надо до эмиграции прадержацца с работай "быть женщинай".
1
Макс Дизайнер / Адказаць
16.12.2017 / 11:57
X-Box вживую выглядит намного хуже. До Сони, как до луны
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру