Сустаршыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў і Таццяна Караткевіч выступілі з заявай з нагоды блакіроўкі «Беларускага партызана».

«Мы заклікаем Міністэрства інфармацыі і рэдакцыю сайта пачаць перамовы, каб адмяніць гэта рашэнне», — заявілі Дзмітрыеў і Караткевіч.

Яны мяркуюць, што блакіроўка сайта наносіць удар па іміджы Беларусі і робіць інфармацыйнае поле яшчэ больш уразлівым для знешніх нападаў.

Яны прапануюць Міністэрству інфармацыі ўказаць рэдакцыі на канкрэтныя матэрыялы, якія супярэчаць заканадаўству, каб тыя былі зняты ў адпаведнасці з прававымі нормамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0