Карпарацыя Ілана Маска «Space X» ўпершыню паспяхова выкарыстала для запуску на арбіту грузавога карабля Dragon ужываную для ранейшага запуску разгонную ступень ракеты Falcon 9, паведаміла NASA. Шматразовае выкарыстанне разгонных блокаў значна знізіць кошты запускаў на нізкія арбіты.
Ракета-носьбіт стартавала з базы ВПС ЗША на мысе Канаверал (штат Фларыда) у 18:36 па мінскім часе. Носьбіт павінен даставіць 2,5 т грузу для экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), у тым ліку прадукты харчавання і матэрыялы для правядзення навуковых эксперыментаў.
Ніжняя ступень Falcon 9 здзейсніла кіраваны спуск на платформу на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Чакаецца, што грузавы карабель прыстыкуется да МКС на працягу месяца, а пасля вернецца на Зямлю. Ён ужо таксама лятаў на арбіту раней — і пасля дробнага рамонту зможа быць выкарыстаны наноў.