Дваццацітрохгадовы хлопец з Баранавічаў выйграў 50 тысяч расійскіх рублёў у эфіры праграмы «Я магу!». Ён здолеў цягам адной хвіліны і адной секунды загасіць ротам 24 палаючыя кноты, паведамляе «Вячэрні Брэст».

Андрэй Чарняк сцвярджае, што расийскае тэлебачанне само звярнулася да яго, бо ён некалькі месяцаў працаваў у вядомым расійскім файер-калектыве ў Санкт-Пецярбургу.

«У пачатку кастрычніка напісалі мне паведамленне ў Viber з пытаннем, чым я магу іх здзівіць. Я даслаў некалькі варыянтаў. Прапаноўваў максімальна доўга пратрымаць ў роце агонь ці за абмежаваны час запаліць як мага больш кнотаў. Але арганізатары тэлеперадачы спынілі свой выбар менавіта на гашэнні падпаленых кнотаў ў роце», — распавёў хлопец.

Грошы ён плануе выдаткаваць на набыццё новага файер-рэквізіту для выступаў і на паездку на мора, якога — з ягоных словаў — ён яшчэ ніколі не бачыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?