Пакуль у Беларусі, здаецца, цалкам адмовіліся ад прадказаньня выбараў пры дапамозе сацыялягічных апытаньняў, у Новай Зэляндыі, дзе цяпер абіраюць прэм’ер-міністра, мясцовая кампанія па вырабу тавараў для жывёлаў абвесьціла, што распрацавала абсалютна новы, цалкам інавацыйны, мэтад для пасьпяховага вымярэньня прыхільнасьцяў выбарцаў.

Кампанія MasterPet пачала выпускаць жавальныя цацкі з гумы ў вобразе двух асноўных кандыдатаў на пасаду кіраўніка Новай Зэляндыі: цяперашняй прэм’ер-міністаркі Гэлен Кларк і яе галоўнага канкурэнта ад правіцы Джона Кі. Супрацоўнікі кампаніі кідаюць сабакам з выбаркі абедзьве цацкі, гэткім парадкам правяраючы, каму з кандыдатаў жывёлы дадуць перавагу.

На дадзеным этапе гэты мілы праект пакуль што не стасуецца з іншымі апытаньнямі. З папярэдніх вынікаў, якія апублікавала кампанія, вынікае, што чатвераногім выбарцам прыпала да сэрца (чытай для - зубоў) менавіта Гелен Кларк, у той жа час, як у больш чалавечых апытаньнях перамагае Джон Кі.

ПК, паводле Reuter

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0