Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі размясціла на сваім сайце вялікае апытанне на тэму педафіліі. Наведнікам прапануецца адказаць на 11 пытанняў, але пры гэтым вынікаў апытання даведацца нельга: замест статыстыкі адказаў пасля заканчэння рэспандэнт атрымлівае толькі паведамленне «Вы прагаласавалі».

 

Фрагмент апытання. Скрыншот з сайту МУС.

Фрагмент апытання. Скрыншот з сайту МУС.

На дадатак, ва ўсіх адзінаццаці пытаннях маркеры з адказам ужо прастаўленыя ў тых варыянтах, якія падаюцца быць найболей карыснымі з пункту гледжання самога міністэрства. Выняткам з'яўляецца пытанне пра хімічную кастрацыю педафілаў — яна не адзначаная як пачатковы варыянт адказу. Замест яе пазначаны варыянт «Меры прымусовага лячэння і наступнае назіранне за асобай пасля адбыцця асноўнага пакарання».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?