У гэтым перакананы Аляксандр Лукашэнка, які выступаў на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 100-годдзя органаў дзяржбяспекі.
«Чым глыбей вывучаеш гісторыю, тым больш пераконваешся ў тым, што яе немагчыма падзяліць на чорнае і белае, даць адназначныя адказы на ўсе пытанні. Вам, нам за мінулае нашых спецслужб, чэкістаў саромецца няма чаго. Няма ніякай прычыны. — заявіў Лукашэнка. — Мы не жылі ў той час, не ведалі і цяпер не адчуваем нерв тых часоў. А ганьбіць гісторыю лёгка і проста. Але трэба памятаць, што гісторыя вельмі моцна плаціць за яе скажэнне. Наша армія, нашы Узброеныя сілы, нашы спецслужбы ва ўсе перыяды нашай гісторыі з годнасцю выконвалі свой абавязак, яны былі адданыя прысязе, дысцыпліне і парадку. Не было б іх — не было б краіны і не было б нас пры ўсіх нашых памылках».