Джын Сіманс у сцэнічным вобразе. Фота rossaprimavera.ru.

Джын Сіманс у сцэнічным вобразе. Фота rossaprimavera.ru.

Па словах журналісткі, інцыдэнт адбыўся ў мінулым месяцы. Жанчына брала інтэрв'ю ў Сіманса на адкрыцці рэстарана.

Падчас размовы музыкант узяў яе руку і паклаў сабе на калена. Адначасова ён дазволіў сабе шэраг двухсэнсоўных намёкаў. Пазней, падчас групавога фота, ён схапіў яе за ягадзіцы.

68-гадовы Джын Сіманс (імя пры нараджэнні — Хаім Віц) вядомы як адзін з заснавальнікаў рок-гурта Kiss пад сцэнічным псеўданімам The Demon.

Kiss выступалі ў жанрах глэм-рок, шок-рок і хард-рок. Іх асаблівай адметнасцю быў сцэнічны макіяж музыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?