Ноччу ў Мінску спыніліся цягнікі першай лініі метро, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

Інцыдэнт адбыўся праз парушэнне сістэмы электразабеспячэння на станцыі метро «Інстытут культуры» ў 00:27. Спыніліся апошнія цягнікі на першай лініі. Пасажыраў выводзілі з тунэляў на платформу.

«Аператыўна ліквідаваць непаладкі не ўдалося, быў адключаны адзін участак ад станцыі «Інстытут культуры» да станцыі «Грушаўка». За ноч праблема была вырашана, першы цягнік пайшоў па раскладзе», — адзначыў Андрэй Кузьмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0