Урад Расіі зацвердзіў дадатковы пункт Правілаў дарожнага руху, які абавязвае кіроўцаў насіць святлоадбівальныя камізэлькі пры спыненні па-за населенымі пунктамі ў цёмны час сутак ці ва ўмовах кепскай бачнасці.

Тэкст пастановы апублікаваны 16 снежня на сайце кабміна Расіі. «Пастанова ўступае ў сілу па заканчэнні 90 дзён з дня яе афіцыйнага апублікавання», — сказана ў дакуменце.

Новаўвядзенне патлумачылі вялікай колькасцю наездаў на кіроўцаў, якія выйшлі з транспартных сродкаў на неасветленай дарозе.

У Беларусі наяўнасць такой камізэлькі ў аўтамабілі носіць рэкамендацыйны характар. Кіроўцам, якія выязджаюць на аўтамабілях у Расію, варта памятаць пра новы пункт Правілаў дарожнага руху суседняй краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0