16.12.2017 / 15:15

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх будзе біцца за пояс чэмпіёна свету  3

Сусветная баксёрская асацыяцыя ўхваліла месца і дзень правядзення боя за вакантны чэмпіёнскі тытул WBA у першай паўсярэдняй вазе (да 63,3 кг). 

За яго паспрачаюцца беларус Кірыл Рэліх (21-2, 19 накаўтаў) і кубінец Рансэс Бартэлемі (26-0, 13 накаўтаў), бой адбудзецца 10 лютага ў Сан-Антоніа, ЗША. 

На сёння кубінец першы ў рэйтынгу WBA, Рэліх — другі. 

Гэта будзе ўжо другая спроба беларуса заваяваць пояс: летась Рэліх у вельмі спрэчным баі не здолеў адабраць тытул у чэмпіёна Рыкі Бёрнса, хоць не толькі перабіў яго па колькасці ўдараў, але і адправіў на падлогу.

Зрэшты, эксперты сышліся на думцы, што адабраць пояс у брытанца пры суддзях-брытанцах і баі ў Брытаніі немагчыма, калі толькі не перамагаць накаўтам. 

Чэмпіён Рыкі Бёрнс большасць бою ўцякаў ад Рэліха, а потым увогуле апынуўся на падлозе, але перамогу падарылі яму. Фота skysports.com

Потым у Рэліха быў канкурэнтны бой з тым самым кубінцам Бартэлемі. У адным з апошнім раундаў Рэліх проста збіваў свайго апанента, але рэферы выратаваў кубінца, без дай прычыны пачаўшы адлік накдаўна, хаця Бартэлемі заставаўся на нагах.

У выніку, і тады перамогу не аддалі беларусу, пасля чаго вышэйшае кіраўніцтва WBA пастанавіла, што судзейскае рашэнне з'яўляецца некарэктным, і быў прызначаны рэванш, які і вырашыць, хто стане чэмпіёнам. 

Фрагмент першага бою Рэліх — Бартэлемі.

Кірыл Рэліх паходзіць з Баранавіч, доўгі час ён трэніраваўся ў мінскага спецыяліста Сяргея Пыталева, потым перайшоў да колішняй зоркі, а цяпер трэнера Рыкі Хатана. 

Арцём Гарбацэвіч

0
Василий Коляда / Адказаць
16.12.2017 / 23:15
удачи Релиху!
0
Ямпольскі / Адказаць
17.12.2017 / 12:39
Рэліх быў лепшы за Бёрнса і Бартэлэмі. Але ж славяне для западных суддзяў - гэта страны трэцяга міра. Таму складана прабівацца на алімп! Але НАША ВОЗЬМЕ! Рэліх, перамагай!
0
Anti social social club. / Адказаць
17.12.2017 / 18:50
Этот, некто Бертоломи, и не так бы получил на районе за эти кусты на голове.) Молодец Кирилл Рэлих, лупи их всех!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру