На паседжаньні выканаўчага камітэту УЭФА ў пятніцу ў Бардо будзе прынята рашэньне, згодна зь якім Украіна і Польшча, захаваюць за сабой права арганізатараў чэмпіянату Эўропы ‑‑ 2012.

Даклад пра падрыхтоўку абедзьвюх краін да правядзеньня турніру будзе крытычны, але рэкамэндуе выканкаму УЭФА зьняць з галасаваньня пытаньне аб перанясеньні Euro‑2012 у другое месца, паведамляе Спорт-Экспресс са спасылкай на Рэйтэрс.

Таксама на паседжаньні выканкаму будзе прынята рашэньне пра пашырэньне фінальнага турніру чэмпіянату Эўропы з 16 да 24 камандаў.

Новая сыстэма будзе прымяняцца з Euro‑2016, калі гэта ідэя будзе падтрымана на паседжаньні ўсіх кіраўнікоў УЭФА ў наступным чэрвені.

«Пашырэньне абавязкова будзе. Гэта дасьць больш шанцаў камандам трапіць у фінальную стадыю, будзе больш матчаў. Ну а якасьць, мяркую, да 2016 году абавязкова вырасьце», — заявіў адзін з кіраўнікоў асацыяцыі.

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0