Водары, якія ліюцца з духоўкі падчас выпякання, прымусяць усіх дамашніх наразаць побач з ёй нецярплівыя кругі, а знікнуць з бляхі печыва можа імгненна — таму цеста раю адразу рабіць падвойную порцыю.
Да выразання фігурак можна смела падключаць дзяцей і іншых членаў сям'і, каб было хутчэй і весялей. Дарэчы, калі ў вас няма марцыпану — не бяда, гэтае печыва і без начынкі вельмі смачнае, духмянае і святочнае.
Вам спатрэбіцца:
- 200 г масла
- 3/4 шклянкі цукру
- 1 яйка
- 2 шклянкі мукі
- 4 ст.л парашку какавы
- 1 ч.л. цынамону
- па 1/4 ч.л. мускатнага арэху і гваздзікі
- дробка солі
- каля 100 г марцыпанавай масы
Як гатаваць:
1. Мяккае масла добра ўзбіць з цукрам. Дадаць яйка і яшчэ раз узбіць.
2. Дадаць прасеяную муку, какаву, спецыі і соль, замясіць цеста (калі яно атрымаецца не вельмі эластычным, можна дадаць крыху больш мукі). Пакінуць цеста ў халадзільніку недзе на паўгадзіны.
3. Раскачаць цеста таўшчынёй каля 0,5 см, выразаць любыя фігуркі (па дзве на кожную пячэньку). На адну з іх пакласці крыху марцыпану, накрыць другой і акуратна сашчапіць па краях.
4. Выпякаць на 190°С каля 15 хвілін. Гатовае печыва можна прысыпаць цукровай пудрай альбо размаляваць глазурай.
Гатуйце таксама:
- Міндальныя снежкі — нямецкае каляднае печыва
- Макавыя сырнікі ў духоўцы
- Запечаны камамбер і грушы з блакітным сырам ды арэхамі
- Духмянае яблычнае печыва
- Кошычкі з яблыкамі і швейцарскай мерэнгай
- Бліны з сырам і зелянінай
- Аладкі з яблыкамі
- Гарбузовы кекс з яблыкамі, журавінамі і арэхамі
- Печыва з журавінамі
- Яблычны кекс з сырам