16.12.2017 / 18:02

Маці з дачкой сарвалі з клумбы кветкі, цяпер іх хочуць судзіць за групавое рабаванне — да 6 год калоніі 88

Абсурдны выпадак здарыўся ў Віцебску. Напрыканцы кастрычніка мясцовая жыхарка гуляла ў двары разам з 15-гадовай дачкой. Ля аднаго з дамоў яны ўбачылі кветкі расходнікі на клумбе. Вырашылі сарваць, каб зрабіць ікебану. Пенсіянерка з першага паверху зняла гэта на відэа і адправіла ў Следчы камітэт. А там дзеянні віцеблянкі і яе дачкі расцанілі як рабаванне, цяпер ім пагражае да шасці год зняволення.

Ілюстрацыйнае фота

Інфармацыю ў сябе на старонцы ў фэйсбуку апублікаваў віцебскі адвакат Ігар Сцяпанаў, які прадстаўляе інтарэсы абвінавачаных. Па яго словах, калі да яго звярнуліся па кансультацыю, ён нават паверыць не мог, што следчыя ўсур’ёз могуць завесці крымінальную справу па такой дробязі, дый яшчэ па такім сур’ёзным артыкуле. Справа ў тым, што кошт папсаваных кветак ацанілі на 30 рублёў. Гэтага недастаткова для завядзення крымінальнай справы. Максімум, што можа пагражаць віцеблянцы і яе дачцэ, — адміністратыўны штраф.

Адвакат характарызуе сям’ю станоўча, кажа, што ў бацькі юрыдычная адукацыя і свой бізнэс. Аднак праз гэты выпадак у сям’і ўжо пачаліся праблемы — іх паставілі на ўлік як сацыяльна-небяспечную сям’ю. А дзяўчынку ў школе цкуюць аднакласнікі.

Да суда справа пакуль не дайшла. Абаронца ўпэўнены, што складу крымінальнага злачынства ў дадзеным выпадку няма.

БЮ

6
Аlisa / Адказаць
16.12.2017 / 18:11
Толькі-толькі пачынаеш хоць неяк станоўча думаць пра міліцыю і следчыя органы - як зноў нешта як выкінуць! Ажно зло бярэ - ці есць там увогуле разумныя людзі! Якія 6 гадоў за кветку????
249
Читатель / Адказаць
16.12.2017 / 18:14
Так и надо поступать. Закон равен для всех. Кража была. Группа лиц была. У нас не прецедентное право, чтобы говорить "других не трогали, а меня посадили". Есть несколько статей УК в первой сотне, благодаря которым можно обойтись без уголовного срока. Разумеется при признании вины и компенсации ущерба.

Сегодня крадут цветы, а завтра, пользуясь своей безнаказанностью, будут воровать уже совершенно другое. И одноклассникам уважение, что они воспитывают преступника на путь исправления.

9 из 10 преступников такими и стали, что постепенно, начиная с ерунды, совершали преступления и не получали за них наказания. Все это отлично видно прямо со школьной парты.
6
Transit / Адказаць
16.12.2017 / 18:17
Гэта новая праграма эканамiчнага развiцця краiны. Большасць пасадзiць у турмы, каб бясплатна рабiлi клюшкi i прыбiралi кароунiкi. А чэкiстам што, у iх свята, сказалi ж - няма за што апраудвацца - усе рабiлi i робяць правiльна .
Паказаць усе каментары/ 88 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру