Рэканструкцыю трамвайнай лініі ў бок вакзала плануецца пачаць 1 сакавіка, паведаміў 16 снежня ў ходзе прамой лініі генеральны дырэктар ДП «Мінсктранс» Лявонцій Папянок, перадаюць «Мінск-Навіны».

Мяркуецца, што работы будуць весціся ў два этапы: па вул. Ульянаўскай і Першамайскай ад перасячэння з вул. Бабруйскай да вул. Захарава і ад вул. Бабруйскай да разваротнага кальца каля пл. Мяснікова.

«Спадзяемся паспець завяршыць комплекс работ да 7 лістапада 2018 г.», — адзначыў кіраўнік «Мінсктранса».

Рэканструкцыю гэтага ўчастка (гэтак жа, як і папярэдніх) выканаюць па сучаснай бесшпальнай тэхналогіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0