Саакашвілі таксама перадаваў ўкраінскаму лідэру сваю прапанову вусна праз пасла адной з краін ЕС, дадала крыніца. «Праз пасла ЕС ён прапануе спыніць маршы і зняць палаткі ў абмен на дээскалацыю», — распавяла Insider крыніца сярод украінскіх чыноўнікаў. Пра пасла якой краіны ідзе гаворка, крыніца не ўдакладніла.

Суразмоўца выдання адзначыў, што зварот Саакашвілі звязаны з тым, што яго могуць экстрадаваць у Грузію. Іншая крыніца распавяла, што да канца 2017 года могуць завяршыцца суды, якія разглядаюць пытанне пра адмову былому грузінскаму лідару як у прытулку, так і ў дазволе пастаянна пражываць ва Украіне. Суразмоўца выдання дапусціў, што рашэнне міграцыйнай службы, якая дазволіла Саакашвілі быць ва Украіне да сакавіка 2018 года, можа быць перагледжана.

Пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства Міхеіл Саакашвілі ва Украіне заснаваў свой «Рух новых сіл», які выступае за імпічмент Пятра Парашэнкі.

Раней Саакашвілі ў эфіры тэлеканала NewsOne ужо заяўляў пра неабходнасць прымірэння з Парашэнкам. Па словах былога прэзідэнта Грузіі, гэта трэба зрабіць, каб «не разцягваць краіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0