У адрозненне ад большасці конкурсаў прыгажосці, «Місіс Свету» збірае не юных незамужніх дзяўчат мадэльных параметраў, а жонак і матуль, якія збудавалі кар'еру і могуць прапанаваць свету ўласны сацыяльны праект.

Нашу краіну прадстаўляла Дар'я Рэут, суўласніца брэнда My Muse Vintage, рэдактарка часопіса Famous і мама чатырохгадовага сына Марка.

Па спецыяльнасці Дар'я настаўніца беларускай і рускай мовы і літаратуры, захапляецца тэатрам, спортам, любіць падарожнічаць, гатаваць. Сёлета на фестывалі Taste of Minsk Дар'я рэалізавала праект інтэграцыі ў сацыяльнае асяроддзе сем'яў бежанцаў з Афганістана і Украіны сумесна з офісам UNHCR.

На фінале «Місіс Свету» Даша прайшла ўсе паўфіналы: спачатку ўвайшла ў 12-у найлепшых, потым — у шасцёрку і фінальную тройку.

Па рашэнні журы Беларусь атрымала трэцяе месца, а Дар'я Рэут стала другой віцэ-місіс. Першай віцэ-місіс назвалі прадстаўніцу Коста-Рыкі, а карона пераможцы паехала ў Ганконг.

Дар'я з пераможцай конкурса.

Дар'я з пераможцай конкурса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?