18.12.2017 / 06:35

У Бельгіі да канца года закрыецца тэлеграф 3

171 год таму па тэлеграфнай лініі, якая злучала Брусэль і Антвэрпэн, было адпраўлена першае электроннае пасланне. 29 снежня тут будзе адпраўлена апошняя тэлеграма.

У эпоху інстаграма і снэпчата можа быць дзіўным, што ў Бельгіі да гэтага часу выкарыстоўваецца гэтая тэхналогія XIX стагоддзя. У Вялікабрытаніі, дзе ў 1830-х гадах быў вынайдзены тэлеграф, ад яго адмовіліся яшчэ ў 1982 годзе.

ЗША ўзялі прыклад Брытаніі ў 2006 годзе. І нават Індыя, што была найбуйнейшым карыстальнікам тэлеграфа ў свеце, адмовілася ад яго ў 2013 годзе.

Бельгійскім тэлеграфам апошнім часам карысталіся ўсяго 10 кампаній і некалькі прыватных асоб. У асноўным гэта былі прыставы, якім патрэбна была сістэма, у якой факт адпраўкі і атрымання паведамленняў мог быць юрыдычна зафіксаваны.

Для таго, каб адправіць тэлеграму, трэба было патэлефанаваць на спецыяльны нумар і прадыктаваць сваё паведамленне, якое затым адпраўлялася па пошце.

Але ўлічваючы тое, што стандартная тэлеграма з 20 слоў каштуе ў Бельгіі 23 еўра 75 цэнтаў (плюс 90 цэнтаў за дастаўку ў Брусэлі і прыгарадах), нядзіўна, што ў эпоху безлімітных смс-паведамленняў тэлеграме было складана канкураваць з сучаснымі тэхналогіямі.

1
Грам / Адказаць
18.12.2017 / 07:55
У БССр дагэтуль можна атрымаць тэлеграму з РСФСР. А Пра тое, што на прадпрыемствах юрысты спачатку патрабуюць толькi факсавую копiю I не вызнаюць звычайнага электроннага лiста - увогуле мау́чу.
1
tyuu / Адказаць
18.12.2017 / 09:20
Шо это которые телеграмм ?
0
1 / Адказаць
18.12.2017 / 11:21
Телеграф закрывается зпт нас всех тошнит тчк
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру