18.12.2017 / 08:50

Пентагон выдаткуе $200 мільёнаў на авіябазы ў Еўропе для стрымлівання Расіі 6

Darin Russell / Lockheed Martin / Reuters

Як паведамляе выданне Air Force Times, падпісаны прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам праект ваеннага бюджэта дае магчымасць кіраўніцтву ВПС набываць зямельныя ўчасткі і ўзводзіць інфраструктуру па-за межамі Злучаных Штатаў. У 2018 годзе плануецца выдаткаваць каля $ 214 млн на будаўніцтва ваенных аб'ектаў у Ісландыі, Нарвегіі, а таксама ў большасці краін Усходняй Еўропы.

Зазначаецца, што фонды, якія выкарыстоўваюцца для фінансавання будаўніцтва баз, з'яўляюцца часткай бюджэту «Еўрапейскай ініцыятывы стрымлівання» — праграмы вайсковай дапамогі саюзнікам па НАТА ў Еўропе, прынятай неўзабаве пасля пачатку канфлікту ва Украіне.

Афіцыйны прадстаўнік амерыканскага вайсковага камандавання ў Еўропе маёр Хуан Марцінес заявіў, што не можа раскрыць усе дэталі плана, аднак звярнуў увагу, што гаворка ідзе ў тым ліку аб перакідцы на вайсковыя базы самалётаў пятага пакалення F-22 Raptor і F-35 Strike Fighter, якія павінны будуць адсочваць актыўнасць расійскіх ВКС на Паўночным і Балтыйскім морах. Акрамя гэтага плануецца пабудаваць новыя ангары на авіябазе ў ісландскім Кефлавіку, дзе размесцяцца самалёты P-8 Poseidon, якія адсочваюць падводныя лодкі.

Што тычыцца Усходняй Еўропы, тут Пентагон запланаваў рэканструкцыю авіябазы ў венгерскім Кечкемеце: $ 55 млн мяркуецца выдаткаваць на ўзвядзенне дадатковых паліўных ангараў і будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы.

Марцінес паказаў, што будаўніцтва новых аэрадромаў і трэніровачных цэнтраў у Еўропе дасць магчымасць павысіць узровень гатоўнасці ЗША і іх саюзнікаў у рэгіёне. Пры гэтым ён падкрэсліў, што Злучаныя Штаты не маюць намер размяшчаць на новых базах пастаянны персанал: аб'екты будуць выкарыстоўвацца як транспартныя вузлы, на якія могуць пры неабходнасцi перакідацца дадатковыя сілы.

17
Вот / Адказаць
18.12.2017 / 09:28
Все говорят: он маленького роста. Все говорят: одет он слишком просто...но все пугаются...лаются...лаются :)
4
Пеця / Адказаць
18.12.2017 / 10:25
Вот, Не думаю, что пугаются. Не нужно бояться Орды. Нужно быть готовым ей противостоять.
2
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / Адказаць
18.12.2017 / 11:24
Гэта добра. Бо ардынскi ваучара павiнен ведаць месца , i тое што атрымае кулю , калi кiнецца на людзей
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру