Yle.fi
Паліцыя правяла ператрус у доме журналісткі Helsingin Sanomat Лауры Халмінэн. Халмінэн з'яўляецца адным з аўтараў артыкула аб вайсковай разведцы, які быў напісаны на аснове сакрэтных матэрыялаў Абарончых сілаў.
Паводле паліцыі, ператрус быў праведзены з-за падазрэння ў асвятленні сакрэтнай інфармацыі, якое можа пагражаць бяспецы. Па словах Халмінэн, паліцыя правяла ператрус без пастановы суда.
Паліцыянты, у прыватнасці, канфіскавалі мабільныя тэлефоны, камп'ютар і карты памяці.
Цікава, што перад падзеямі, журналістка разбіла сякерай вінчэстар працоўнага камп'ютара, каб знішчыць інфармацыю. Аднак той задыміўся і Халмінэн выклікала пажарных.
Разам з пажарнымі прыбылі і паліцыянты, якія выклікалі дадатковую брыгаду, калі зразумелі, кім з'яўляецца Халмінэн.
На камп'ютары Халмінэн былі захаваныя матэрыялы некалькіх журналісцкіх праектаў. Па словах журналіста, знішчыўшы хард-дыск, яна хацела забяспечыць поўную абарону крыніцаў. Але на дыску не было матэрыялаў, звязаных з артыкулам аб разведцы.