Беларус Ганс падчас узнагароджвання

Беларус Ганс падчас узнагароджвання

Беларуса Дзмітрыя (пазыўны Ганс) — 25-гадовага байца 1-й штурмавой роты Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правы сектар» — ушанавалі ордэнам «Народны герой Украіны». Узнагароджанне адбылося ў Івана-Франкоўску 16 снежня, паведамляе «Белсат».

Беларус «Ганс» ваюе на Данбасе з 2015 года, двойчы за гэты час атрымліваў раненні.

«Народны герой Украіны» — недзяржаўная ўзнагарода, заснаваная ўкраінскімі валанцёрамі ў чэрвені 2015 года. За гэты час ордэн атрымалі больш за 340 чалавек. Узнагарода ўручаецца грамадзянам Украіны і іншых дзяржаваў за выбітныя заслугі ў абароне незалежнасці Украіны і валанцёрскай дапамогі Узброеным сілам Украіны. Ордэн у выглядзе трызубца выраблены з срэбра 925-й пробы ў двух варыянтах — чырвона-чорная стужка на калодцы — для жаўнераў, жоўта-блакітная стужка — для валанцёраў і медыкаў.

Летась ордэн «Народны герой Украіны» пасмяротна атрымаў Алесь Чаркашын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?