Рэдакцыя «Беларускага партызана» паведаміла, што на гэты момант каментары на сайце адключаныя.

«Мяркуючы па ўсім, менавіта тое, што пішуць людзі, не спадабалася чыноўнікам і таму www.belaruspartisan.org заблакавалі», — адзначаецца ў рэдакцыйным звароце.

Дагэтуль невядома, што стала прычынай блакавання сайта. У чарговым выпуску «Клуба рэдактараў» старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька і рэдактар «Советской Белоруссіі» заклікалі «апазіцыйныя» сайты зарэгістравацца ў Беларусі і працягваць працу. Апроч таго, яны выказвалі прэтэнзіі да зместу каментароў у незалежных медыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0