18.12.2017 / 10:56

У Мінску моладзь «забаўляецца», кідаючы з машыны ў людзей на прыпынках падпаленыя петарды ВІДЭА 15

У твітары было апублікавана відэа, на якім маладыя людзі кідаюць з машын падпаленыя петарды ў людзей на прыпынках. Запіс быў зроблены карыстальнікам @Vlast_slava.

«Цяпер уявіла, што на тых прыпынках маглі б стаяць блізкія людзі і стала страшна. Што гэта за забавы такія? Чаму ім смешна? А калі трапіць у кагосьці? Божа, гэта проста незразумела. Мне здаецца іх трэба знайсці і пакараць. Я не маю рацыі?», — задаецца пытаннем дзяўчына.

Мяркуючы па кадрах, маладыя людзі праязджаюць па праспекце Незалежнасці. Акаўнт маладога чалавека, які першапачаткова размясціў гэта відэа, закрыты.

У ГУУС Мінгарвыканкама TUT.BY распавялі, што па гэтым факце праводзіцца праверка.

«Тут можа гаворка ісці нават не пра адміністрацыйнае, а пра крымінальнае пакаранне. Напрыклад, па артыкуле 339 (хуліганства) КК Беларусі. Бо ў наяўнасці наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

70
Nepal / Адказаць
18.12.2017 / 12:19
Ну не знаю за границей некоторые такие приколы (пранки) воспринимаются позитивно но у нас как всегда серые будни лопата в зубы миска в зубы абы вАйны не была скидки акции а все другое воспринимается как покушение на убийство ибо народ только думает как просуществовавать от ЗП до зп...
1
Магнат / Адказаць
18.12.2017 / 12:42
«Цяпер уявіла, што на тых прыпынках маглі б стаяць блізкія людзі і стала страшна...». А за чужых не страшна?
А гэтых прыдуркаў, што кідаюць петарды, схапіць і на лесапавал адправіць.
28
Ўлісс / Адказаць
18.12.2017 / 13:01
ой-вэй, якая навіна! "дзеці" кідаюць петарды людзямі пад ногі, ніколі ж такога не было і вось зноў... Звычайна такія паводзіны спыняюцца дасягненнем імі 12-14 гадовага узросту, тут бадай што хлопцам крыху болей. Ну то ёсць дзейсны спосаб - адвезці за вуха да бацькоў, ці міліцыянту пажурыць.
Людзі, што з Вамі не так? Якое крымінальнае пакаранне за петарды?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру