Карпарацыя Apple мае намер зачыніць краму музыкі iTunes да 2019 года. Пра гэта паведамляе партал Weraveyou.
Такое рашэнне звязана з ростам папулярнасці Spotify, Apple Music і іншых стрымінгавых сэрвісаў на фоне падзення продажаў музычных кампазіцый у краме Apple. Мадэль спажывання змянілася, і карыстальнікі сталі слухаць музыку па падпісцы, адзначае Weraveyou.
Па дадзеных партала, усе набытыя карыстальнікамі трэкі і іх плэйлісты перанясуць у медыятэку Apple Music. Разам з гэтым нелегальна запампаваныя кампазіцыі стануць недаступныя.
Адрозненне iTunes Store ад Apple Music палягае ў тым, што ў першым выпадку вы плаціце асобна за кожную кампазіцыю, якая захоўваецца на ўсіх вашых прыладах, што дае магчымасць слухаць яе без доступа да інтэрнэту. Пры падпісцы на сэрвіс Apple Musiс вы атрымліваеце доступ да ўсёй музыкі, але не можаце спампаваць яе на сваю прыладу, што робіць немагчымым слухаць яе ў выпадку, калі няма доступу да інтэрнэту.
iTunes Store была створаная ў 2003 годзе, калі, пасля поспеху плэера iPod, узнікла неабходнасць у вялікай базе якаснае музыкі. Кошт кампазіцый розны для кожнай краіны. Так, у Беларусі адну песню можна набыць ад $0,69.
Apple Music прадставілі ў 2015 годзе. Кошт месячнай падпіскі на сэрвіс для аднаго карыстальніка ў Беларусі зараз каштуе $4.99 (для параўнання, у ЗША — $9.99, у Расіі — каля $6).