Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Шамко заявіў аб тым, што вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі неабходна скарачаць.
«Сёння наспела пытанне аб тым, што фармат чэмпіянату павінен мяняцца. 16 камандаў для нашай краіны — гэта, напэўна, непасільны фінансавы цяжар, з аднаго боку. З іншага боку, каб павялічыць канкурэнтаздольнасць, гэты фармат павінен зніжацца. Я мяркую, 10—12 камандаў. З федэрацыяй футбола паразуменне ёсць», - сказаў Шамко.