У панядзелак у 7:12 на вуліцы Грамадоўскай у Маладзечне здарылася трагедыя. 60-гадовы мужчына на «Фальксвагене Пасат» рухаўся ў бок вуліцы Буйніцкага.

На нязначным закругленні дарогі ён няправільна выбраў хуткасць і не даў рады кіраванню. У выніку машына ўрэзалася ў асвятляльную апору. 

- Пасажырка машыны, 56-гадовая жанчына, загінула на месцы здарэння, — расказаў «Рэгіянальнай газеце» інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Барташ. — Мужчына, які працуе кіроўцам хуткай дапамогі, дастаўлены ў рэанімацыю. Вядома, што ні кіроўца, ні пасажырка не былі прышпіленыя. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0