18.12.2017 / 16:51

У Індыі знайшлі нібыта дыназаўра, які яшчэ нават не паспеў раскласціся ВІДЭА 8

Шкілет падобнай на дыназаўра істоты, на касцях якой яшчэ захавалася плоць, выявілі ў індыйскім горадзе Джаспур, піша The Mirror.

Труп жывёлы знайшоў электрык, які выконваў працы на закінутай падстанцыі. Істоту адправілі на экспертызу, якая, сярод іншага, павінна ўсталяваць і яе ўзрост.

Па словах экспертаў, хоць жывёла і нагадвае маленькага двухногага дыназаўра з падатрада тэрапод, такі від вымер каля 65 мільёнаў гадоў таму.

«Дыназаўры, якія не ўмелі лётаць, вымерлі каля 65 мільёнаў гадоў таму, але знойдзеная істота сапраўды нагадвае кагосьці з тэраподаў — падатрада дыназаўраў, у які ўваходзілі двухногія драпежнікі, — сказаў доктар палеанталагічных навук з Дэльфійскага ўніверсітэта Ааран Кумар. — Але шкілет дыназаўра не мог быць знойдзены ў такім добрым стане, не скамянелым праз мільёны гадоў».

Спецыяліст дадаў, што навукоўцам таксама трэба будзе высветліць, як шкілет апынуўся на мясцовай электрападстанцыі.

Тыраназаўр — адзін з прадстаўнікоў падатраду тэраподаў

nn.by

0
Безработный / Адказаць
18.12.2017 / 17:21
Будто на листе а4 лежит..
0
Зьміцер / Адказаць
18.12.2017 / 18:20
"Чорная котка" дабралася да Індыі.
0
Žvir / Адказаць
18.12.2017 / 18:51
Heta ž pacuk...U toj Indyi ich -  boļš, čym zorak na niebie.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру