18 снежня ў Міністэрстве сацыяльнай абароны Літвы адбылася прэс-канферэнцыя, на якой былі прадстаўлены змены ў пенсійнай сістэме, якія ўступяць у сілу з наступнага года.

Дырэктар Фонду сацыяльнага страхавання ( «Содры») Міндаўгас Сінкявічус сказаў, што апошні раз змены такога маштабу ажыццявілі 20 гадоў таму, паведамляе Delfi.lt

Цяпер памер пенсій будзе залежаць ад эканамічных паказчыкаў краіны, але зніжацца не будзе. Таксама паступова абавязковы стаж будзе павялічаны да 35 гадоў, больш зручнае аднаўленне пенсій для працуючых пенсіянераў.

Паводле падлікаў, у канцы 2018 г. сярэдняя пенсія па старасці (калі ёсць неабходны стаж) складзе 332 еўра, г.зн. на 30 еўра больш, чым у канцы 2017 года.

У Беларусі сярэдняя пенсія з 1 лістапада складае 315,74 рубля, гэта, паводле сённяшняга курсу, каля 132 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0