Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

Сярэднегадавы заробак беларусаў у 2018 годзе складзе 921—941 рубель. Яго памер залежыць ад сцэнара развіцця эканомікі.

Пра гэта сёння ў Палаце прадстаўнікоў пры абмеркаванні пакета бюджэтных законапраектаў паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, піша Tut.by.

«Сярэднегадавы заробак у Беларусі ў наступным годзе, у залежнасці ад сцэнара развіцця эканомікі, складзе 921-941 рубель», — заявіла міністр.

Пры гэтым Ірына Касцевіч удакладніла, што ў рэальным сектары сярэдняя зарплата «безумоўна перавысіць 1000 рублёў», нагадаўшы, што заробак бюджэтнікаў складае 80% ад заробкаў рэальнага сектара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0