18.12.2017 / 16:36

Цвыркуновая ферма ды іншыя найлепшыя стартапы 2017 года ў Беларусі 3

На конкурсе праектаў «Стартап года — 2017», арганізаваным Цэнтрам падтрымкі прадпрымальніцтва ТАА «Стартап-тэхналогіі», былі выбраныя найлепшыя стартапы Беларусі — праекты людзей і кампаній, якія яшчэ толькі пачынаюць свой бізнэс-шлях. 

1. Электронны стэтаскоп

Ілюстрацыйнае фота, vc.ru

Пераможцам стаў стартап Healthy Networks, які стварыў унікальную прыладу «электронны стэтаскоп» і мабільны дадатак Lung Passport для яго і атрымаў $100 тысяч ад фонду Spacemind Capital на далейшае развіццё праекта.

Электронны стэтаскоп прыкладаецца да цела і перадае сігнал на тэлефон праз Bluetooth. Затым сігнал апрацоўвае нейронная сетка, якая ўсталёўвае тып хрыпаў, пасля чаго карыстальнік адказвае на шэраг пытанняў, і сістэма аналізуе ягоны стан.

Прылада можа распазнаваць такія шырока распаўсюджаныя захворванні як астма, пнеўманія, бранхіт і хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх з дакладнасцю 85%.

2. Цвыркуновая ферма

На другім месцы аказалася ферма па гадаванні цвыркуноў Crickets.by. Стваральнікі стартапа сцвярджаюць, што яны першымі ў Беларусі занялі гэтую нішу і ўпэўненыя ў сваёй будучыні: «Цвыркуновыя фермы ёсць у ЗША, Канадзе і Еўропе, а ў Тайландзе цвыркуны — асноўны прадукт харчавання, бо гэта адзін з самых карысных прадстаўнікоў казурак», — гаворыцца на сайце праекта. Каб цвыркуны былі ядомымі, у Crickets.by распрацавалі спецыяльны від камбікорму.

У 2016 годзе «Наша Ніва» ўжо пісала пра незвычайную бізнес-ідэю.

Чытайце: Беларус хоча адкрыць ферму цвыркуноў і прапануе ўжываць іх у ежу

3. 3D-мадэль чалавека

Сэрвіс для стварэння 3D-мадэлі чалавека на аснове яго рухаў Kimchi! мае дзве асноўныя сферы прымянення: забавы (мадэль чалавека можа пераўвасобіцца ў каго заўгодна) і сурдапераклад.

nn.by

3
Палясоўшчык / Адказаць
18.12.2017 / 18:52
Саранча ,як цвыркуне :
Увесь хлеб тут - праглыне!
Каларадскага,лепш - з'еш:
Карысць людзям прынясеш !
1
МАКВІЛ / Адказаць
18.12.2017 / 21:30
Даўганосік  зерне точыць;
Чарвякоў у зямлі капайце :
Калі ж імпат у вас саскочыць;
Шпанскіх мух  вы - ужывайце !
0
Макс Дизайнер / Адказаць
21.12.2017 / 13:03
Чем бы хипстеры не маялись,
Смысл лишь один.
400%-я наценка,
И и за границу все, как один.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру